У палітвязня Жамчужнага ў зняволенні рэзка пагоршылася здароўе


Міхаіл Жамчужны

Палітычна зняволены Міхаіл Жамчужны за каляндарны год з 1 кастрычніка 2017 па кастрычнік 2018 адбыў у ШЫЗА 270 дзён. Палітвязень мае намер абскардзіць сваё змяшчэнне ў штрафны ізалятар.

Паводле праваабарончага сайту spring96.org, толькі цяпер сябры і знаёмыя Жамчужнага сталі пакрысе атрымліваць ад яго лісты і паштоўкі. Пры гэтым далёка не ўся яго карэспандэнцыя пакідае сцены калоніі ў Горках.

З ліставання стала вядома, што пасля ШЫЗА стан здароўя вязня сумлення імкліва пагаршаецца. Міхаіл Жамчужны паведамляе, што працяглае знаходжанне ў памяшканні і адсутнасць прагулак сталі прычынай значнага пагаршэння зроку, паколькі пачалі атрафіравацца мышцы зрэнак. Пасля першых выхадаў на прагулкі і вяртанні ў камеру – некаторы час Жамчужны нічога не бачыць, у вачах робіцца цёмна пасля дзённага святла.

Заснавальніка «Платформ Інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага ў ліпені 2015 года Віцебскі абласны суд асудзіў на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. У кастрычніку 2015 году судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку – паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Праваабаронцы: жыццё палітвязня Міхаіла Жамчужнага пад пагрозай пасля збіцця ў калоніі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары