У пакістанскім шпіталі выбухнула бомба. Колькасць загінулых узрасла да 69 чалавек


Адказнасць за выбух пакуль не ўзяла на сябе ніводная з дзейных у рэгіёне ісламісцкіх груповак.

Выбух прагрымеў у горадзе Квэта ў правінцыі Белуджыстан на паўднёвым захадзе Пакістана.

Смяротнік здзейсніў тэракт неўзабаве пасля таго, як у шпіталь прывезлі цела вядомага ў Пакістане адваката Біляля Касі, якога забілі невядомыя некалькімі гадзінамі раней. У выніку 69 асобы загінулі, больш за 100 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых журналісты, паліцэйскія і юрысты. Ва ўсіх медычных установах гораду ўведзеныя ўзмоцненыя меры бяспекі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў