У Пакістане Лукашэнка абмяркоўвае кантракт аб мадэрнізацыі ўкраінскіх танкаў

video

За апошні год, паводле Лукашэнкі, Беларусь і Пакістан абмяняліся чатырма афіцыйнымі візітамі на найвышэйшым і высокім узроўнях. І кожны з іх мог мець не зусім відавочную для большасці беларусаў мэту.

Паводле палітолага Рыгора Астапені, Аляксандр Лукашэнка мае неблагі план па павелічэнню тавараабароту паміж Беларуссю і Пакістанам.

«Беларусь і Пакістан лучыць тое, пра што не гавораць публічна. Ужо два гады абмяркоўваецца вялікі вайсковы кантракт – мадэрнізацыя танкаў, якія Пакістан набыў ва Украіне на пачатку 90-х», – мяркуе палітолаг.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што плануе павялічыць тавараабарот паміж краінамі з $ 56 млн да мільярда цягам чатырох гадоў.

https://www.youtube.com/watch?v=o676KY_hZpQ

Глядзі таксама
Каментары