У падземным пераходзе ў цэнтры Менску абвалілася столь


Здарэнне адбылося раніцай 11 лютага, у дзень прыезду высокіх замежных дэлегацыяў.

У Менску ў падземным пераходзе ля ГУМу раніцай 11 лютага абвалілася столь – упаў вялікі кавалак бляшанай канструкцыі. Інфармацыі пра пацярпелых няма, падае euroradio.by.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Месца здарэння не агароджвалася, туды пакуль не выязджалі прадстаўнікі міліцыі, камунальных службаў і выратавальнікі.

Інцыдэнт здарыўся якраз у дзень спаткання ў Менску лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі.

Паводле euroradio.by

Стужка навінаў