У Падмаскоўі двое беларускіх будаўнікоў памерлі ад атручвання


Целы працоўных знайшлі 12 лютага ў кватэры, дзе яны праводзілі рамонт, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту Расеі. Цяпер высвятляюцца акалічнасці.

Уладальнік дому ў Шчолкаўскім раёне наняў двух беларусаў на штукавальныя працы ў доме. У адзін з візітаў дзверы знутры былі зачыненыя, ніхто не адчыняў. Дзверы выламалі супрацоўнікі міліцыі, унутры знайшлі целы мужчын.

Сляды барацьбы альбо бойкі адсутнічалі, усе каштоўнасці і рэчы былі на месцы. На стале, побач з целамі стаяла амаль пустая 5-літровая бутэлька з-пад аўтамабільнай незамярзальнай вадкасці. Падобная вадкасць была і ў рондалі на пліце.

Папярэдняя прычына смерці – атручванне неўстаноўленым рэчывам. Прызначаная судова-медычная экспертыза.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў