У Омску загінулі 18 дэсантнікаў праз абвал казармы


Агулам з-пад завалаў казармы ў Омску выцягнулі 37дэсантнікаў, з іх 18 загінулі. Яшчэ пяцярых жаўнераў дагэтуль не могуць знайсці – паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Расеі.

Частка казармаў навучальнага цэнтру обскіх дэсантнікаў абвалілася ў нядзелю ўвечары, калі салдаты акурат знаходзіліся ў будынку. Следчыя мяркуюць, што абвал мог адбыцца праз парушэнні падчас рамонту казармы. «Падчас рамонту маглі быць дапушчаныя памылкі, у тым ліку маглі змяніць канструкцыю будынку», – паведамляюць праваахоўнікі. Вайскоўцы гэтую версію зняпраўджваюць.

Да навучальнага цэнтру пачалі з’язджацца родныя дэсантнікаў. Яны патрабуюць сустрэчы са сваймі сваякамі, што служаць знаходзяцца ў гэтай частцы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў