У Ньюкасле ўзброены нападнік узяў у закладнікі некалькі асобаў


Напад на цэнтр занятасці ў брытанскім горадзе

Мужчына з нажом узяў закладнікаў у цэнтры занятасці ў ангельскім Ньюкасле.

Паліцыя паведаміла, што ўсе закладнікі былі вызваленыя прыкладна праз 2,5 гадзіны пасля пачатку інцыдэнту:

«Мяркуецца, што нападнік – адзіная асоба, якая знаходзіцца ў будынку».

Прыкладна а 8-й гадзіне паводле мясцовага часу паліцыя атрымала сігнал аб правапарушэнні ў цэнтры занятасці.

На месцы з’явіліся спецыялісты-перамоўшчыкі, дарогі побач з будынкам заблакавалі, студэнтаў з бліжэйшых карпусоў эвакуявалі. Таксама зачынілі станцыю метро «Byker» – у мэтах бяспекі цягнікі на яе не заязджалі.

Паліцыянты паведамілі, што прыбылі на месца здарэння пасля таго, як атрымалі інфармацыю пра мужчыну, які «выклікае непакой». У цэнтры сілавікі пабачылі нападніка, узброенага нажом. Праваахоўнікі не палічылі інцыдэнт тэрактам. Ніхто не пацярпеў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле The Guardian, фотаздымак Nathan Lee/Made In Tyne and Wear/PA

Стужка навінаў