У Нью-Ёрку сышоў з рэек пасажырскі цягнік


Фотаздымкі ў сацыяльных сетках з месца аварыі

У нью-ёркскім раёне Бруклін сышоў з рэек пасажырскі цягнік кампаніі «Long Island Rail Road».

Інцыдэнт здарыўся а 08:30 паводле нью-ёркскага часу на станцыі Атлантык-Тэрмінал, што ў цэнтральнай частцы Брукліна.

Нью-ёркская пажарная служба паведаміла пра 103 пацярпелых, перад гэтым гаварылася пра 76 асобаў, якія атрымалі траўмы, што «не нясуць пагрозы для жыцця».

Цягнік сышоў з рэек, дым запоўніў тунэль, пасля чаго пасажыры сталі выскокваць з вагонаў. У выніку аварыі ў цягніку пагнуліся дзверы і разбіліся вокны.

Сістэма аварыйнага апавяшчэння ў Нью-Ёрку папярэдзіла пра дарожна-транспартныя і транзітныя затрымкі і закрыццё дарогаў у Брукліне.

Прычыны аварыі высвятляюцца, паводле папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра тэхнічныя няспраўнасці.

У леташнім верасні на станцыі Гоўбоўкен, у штаце Нью-Джэрзі, у гадзіну пік сышоў з рэек цягнік, у выніку чаго адна асоба загінула, яшчэ 114 атрымалі раненні.

НМ, belsat.eu, паводле AFP, CNBC

Стужка навінаў