У Нью-Ёрку адбыўся «Марш паняволеных народаў». Былі і беларусы


16 ліпеня ў Нью-Ёрку распачаўся «Тыдзень паняволеных народаў».

Акцыя праводзіцца з 1959 г. Галоўная ідэя – прыцягнуць увагу амерыканскага грамадства да становішча народаў, якія жывуць у дзяржавах з аўтарытарным ці таталітарным рэжымам.

У акцыі ўзялі ўдзел 60 асобаў.

У 1959 годзе прэзідэнт ЗША Дўайт Айзенгаўэр падпісаў закон, які абвесціў трэці тыдзень ліпеня «Тыднем паняволеных народаў».

У тым жа годзе Айзенгаўэр заснаваў антыкамуністычнае згуртаванне Нацыянальны камітэт паняволеных нацыяў (па-анг.: National Captive Nations Committee).

Паняволенымі нацыямі ў 1959 годзе ЗША лічылі:

  • Польшча (цяпер у ЕЗ)
  • Вугоршчына (у ЕЗ)
  • Літва (у ЕЗ)
  • Украіна (імкнецца ў ЕЗ)
  • Чэхаславаччына (у 1993 г. падзялілася на Чэхію і Славакію – абедзве краіны члены ЕЗ)
  • Латвія (у ЕЗ)
  • Эстонія (у ЕЗ)
  • Беларусь
  • Румынія (у ЕЗ)
  • Усходняя Нямеччына (абʼядналася з Заходняю Нямеччынай)
  • Балгарыя (у ЕЗ)
  • Кантынентальны Кітай (КНР)
  • Арменія
  • Азербайджан
  • Грузія
  • Паўночная Карэя (КНДР)
  • Албанія
  • Ідэль-Урал (нерэалізаваны нацыянальны праект татараў і башкіраў)

  • Тыбет (частка КНР)
  • Казакія
  • Туркестан
  • Паўночны Вʼетнам

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў