У Нью-Ёрку Лукашэнка з Колем усклалі кветкі да мемарыялу «11 верасня»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/BEL5FC9PCOg”][/vc_column][/vc_row]Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі пакінулі букет кветак на мемарыяльнай табліцы з імёнамі загінулых – там ёсць і імя загінулай падчас тэракту грамадзянкі Беларусі.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”6707,6711,6715,6719″ title=”Лукашэнкі ў Нью-Ёрку”][/vc_column][/vc_row]Кіраўнік краіны са сваім малодшым сынам наведалі Нацыянальны мемарыял у Нью-Ёрку, каб ушанаваць памяць загінулых у выніку тэракту 11 верасня 2001 года. Лукашэнка ўсклаў вянок да так званага «Ацалелага дрэва» (Survivor Tree) – адзінага захаванага на месцы тэракту жывога дрэва, якое цяпер служыць адным з напамінаў пра ахвяраў трагедыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў