У Нью-Ёрку эвакуявалі адзін з самых вялікіх аэрапортаў на свеце


Адзін з тэрміналаў лётнішча імя Джона Кенэдзі цалкам апусцеў пасля таго, як дзве асобы паведамілі ахове, што чулі стрэлы.

Паліцыя вырашыла эвакуяваць аэрапорт. Людзі ў спешцы пакідалі сотні валізак ды сумак. Органы бяспекі некалькі гадзінаў прачэсвалі будынак у пошуках боепрыпасаў, снарадаў ды іншых доказаў, што нехта выкарыстаў зброю. Запісы відэаназірання нічога не паказалі.

Пазней правахоўнікі праз яшчэ адно паведамленне пра страляніну зачынілі другі тэрмінал. Дарогу ў аэрапорт перакрылі. Цягам двух гадзін самалёты кіравалі ў іншыя аэрапорты.

У выніку ілжывай трывогі ніхто не пацярпеў. Паліцыя шукае жартаўнікоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў