У Нямеччыне злодзеі скралі 20 тонаў шакаладу


Паліцыя цэнтральнай Нямеччыны шукае злодзеяў, якія скралі 20 тонаў шакаладу.

Пасля таго, як на выходных у горадзе Нойштадт знік паўпрычэп з прадукцыяй брэндаў «Nutella», «Kinder» ды інш., паліцыя распаўсюдзіла заяву.

Праваахоўнікі просяць у выпадку, калі нехта «праз нетрадыцыйныя каналы» будзе прапаноўваць вялікую колькасць шакаладу, адразу ж паведаміць у паліцыю.

Паводле праваахоўнікаў, скрадзены груз каштуе да 70 тыс. еўраў, мяркуецца, што злачынства было здзейсненае паміж вечарам суботы і апоўднем нядзелі.

У той жа час паліцыя нямецкага гораду Вітэнбург шукае зламыснікаў, якія ў суботу раніцай скралі паўпрычэп з 30 тонамі фруктовага соку, агульны кошт скрадзенага напою – каля 70 тыс. еўраў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле AFP, dpa

Стужка навінаў