У Нямеччыне з'явіцца велабан – аўтабан для раварыстаў


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”78855″ img_size=”large”][vc_column_text]Раварысты ўжо могуць карыстацца першым 5-кіламетровым адрэзкам новага шляху. Нямецкі ўрад пачаў ажыццяўляць план пакрыцця краіны трасамі для раварыстаў, на якіх не будзе святлафораў.

Нямеччына знакамітая на ўвесь свет сваймі аўтабанамі – хуткаснымі магістралямі, агульная працягласць якіх складае больш за 12 000 км. Аднак зараз магчымасць перамяшчацца паміж гарадамі краіны па роўнай дарозе без святлафораў зʼявіцца і ў веласіпедыстаў.

Поўная працягласць новага роварнага шляху складзе 100 км, ён звяжа 10 заходніх гарадоў краіны, уключаючы Дуйсбург, Бохум і Хам. Велабан будзе бегчы галоўным чынам уздоўж старой чыгункі прамысловага Рурскага раёну, якая даўно выйшла з эксплуатацыі. У Франкфурце плануецца абсталяваць 30-кіламетровую трасу да Дармштату, Мюнхен разглядае праект 15-кіламетровай магістралі да паўночных ускраін, а ў Берліне вывучаюць магчымасць правядзення веласіпеднай магістралі ад гарадскога цэнтру да паўднёва-заходняга прыгараду Целендорф.

Як піша MTV, у межах двух кіламетраў дарогі жывуць два мільёны людзей. Яны змогуць выкарыстоўваць участкі велабану падчас штодзённых паездак.

Нямеччына – адна з самых веласіпедных краінаў свету: гэтым сродкам транспарту карыстаюцца 76 % жыхароў – дарога пуставаць не будзе. Папулярнасці хуткаснага велабану паспрыяе таксама высокі попыт на электрычныя ровары, якія распаўсюджваюцца па ўсёй Нямеччыне.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў