У Нямеччыне сутыкнуліся два цягнікі, каля 50 пацярпелых


Пасажырскі і грузавы цягнік сутыкнуліся ў аўторак увечары бліз Дусэльдорфу, Нямеччына. Ратаўнікі паведамляюць на гэты час пра 47 пацярпелых, трое з іх у цяжкім стане.

Усяго ў пасажырскім цягніку знаходзілася 155 асобаў. Усе яны былі эвакуяваныя каля 11-й гадзіны вечара, цягам шасці гадзінаў пасля сутыкнення. Загінулых няма, у большасці – траўмы лёгкай і сярэдняй цяжкасці, а таксама шокавы стан.

Прычыны здарэння пакуль застаюцца невядомымі. Паведамляецца, што грузавы цягнік знаходзіўся на прыпынку, калі машыніст пасажырскага саставу заўважыў перашкоду на сваім шляху і пачаў тэрміновае тармажэнне.

На месцы сутыкнення двух цягнікоў увечары 5 снежня, Нямеччына

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў