У Нямеччыне службу ў войску хочуць зрабіць самай пажаданай працай


Нямецкая міністарка абароны плануе доўгатэрміновую мадэрнізацыю войска.

Жаўнеры Бундэсвэру скардзяцца на адсутнасць тэхнікі і дрэнныя казармы, піша «Deutsche Welle».

Міністарка абароны Урсуля фон дэр Ляен распавяла пра планы ўраду зрабіць войска адным з самых запатрабаваных працадаўцаў у краіне.

«Гэта не спрынт, наперадзе ў нас – марафон», – заявіла міністарка. Гэта значыць, што мадэрнізацыя будзе доўгай.

Сярод іншага прапануецца актыўней карыстацца магчымасцю ўладкоўваць працаўнікоў на няпоўны працоўны дзень.

Ідэі Урсулі фон дэр Ляен, якая прадстаўляе Хрысціянска-дэмакратычны звяз Ангелы Мэркель, ужо паспелі сутыкнуцца з крытыкай з боку апазіцыі. Лідар зялёных Дорыс Вагнэн узгадаў даследаванні, якія сцвярджаюць, што вайскоўцы і так задаволеныя сваймі заробкамі, і заўважыў, што рэжым няпоўнага працоўнага дня будзе складана рэалізаваць.

Праблема няякаснай тэхнікі і састарэлых казармаў Бундэсвэру трапіла ў загалоўкі нямецкіх газет у пачатку тыдня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў