У Нямеччыне шукаюць статыстаў, якія будуць граць ролю «расейцаў» падчас узброенага канфлікту


Вучэнні праводзяць амерыканскія вайскоўцы. Статыстам абяцаюць плаціць ад 88 да 120 еўраў у дзень.

«Шукаюцца статысты для ролевых гульняў у межах курсаў падрыхтоўкі арміі ЗША. Статысты будуць выконваць ролю грамадзянскага насельніцтва ў ахопленых крызісам рэгіёнах, дапамагаючы стварыць умовы канфлікту для падрыхтоўкі жаўнераў да ўдзелу ў місіях за мяжой», – гаворыцца ў абʼяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы берлінскай мэрыі berlin.de.

Статысты будуць выконваць ролю гандляроў, фермераў і прадстаўнікоў мясцовага самакіравання афганскай вёскі, дзе, паводле сцэнара вучэнняў, праводзіцца аперацыя амерыканскіх вайскоўцаў.

Кандыдаты павінны валодаць ангельскай і нямецкай мовамі, але перавага будзе аддавацца людзям, якія размаўляюць таксама па-расейску, па-чэшску, па-польску. Кандыдаты замежнікі павіны мець дазвол на пражыванне і працу ў Нямеччыне.

У паведамленні не ўдакладняецца, чаму для імітацыі аперацыі ў афганскай вёсцы шукаюць людзей, якія могуць размаўляць па-расейску або па-польску.

Вучэнні пройдуць на базе Хоэнфельс (Баварыя), дзе базуецца 173-я паветрана-дэсантная брыгада арміі ЗША.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў