У Нямеччыне грузавік урэзаўся ў натоўп – ёсць загінулыя


У цэнтры Мюнстэра на захадзе Нямеччыны грузавік урэзаўся ў натоўп людзей – ёсць загінулыя і параненыя. Месца здарэння ачапіла паліцыя, вядзецца буйнамаштабная аперацыя.

Па дадзеных шэрагу СМІ, загінулі тры чалавекі, больш за 30 атрымалі раненні. Паводле карыстальнікаў сацсетак, наезд адбыўся на адной з гарадскіх плошчаў, дзе людзі сядзелі за столікамі ў кавярні.

Меркаваны злачынец застрэліўся яшчэ на месцы здарэння, сцвярджаюць у паліцыі. Пры гэтым нямецкія сілавікі пакуль не кажуць, ці быў наезд тэрактам.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў