У новым годзе менчукі жадаюць сабе Плошчу Каліноўскага


Што беларусы жадаюць сабе ў 2017-ым – з такім пытаннем нашыя журналісты выйшлі на вуліцы Менску.

Шмат хто традыцыйна жадае шчасця ды здароўя, але ёсць і іншыя патрэбы ў народа.

«Жыве Беларусь. Я жадаю Плошчу Кастуся Каліноўскага. І вы ведаеце, што гэта будзе. Бо чалавеку хана і ён пра гэта ведае. І ён у кожным выпадку ў гэтым годзе сыдзе, бо юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі мы тут правядзем», – падзяліўся жаданнямі мінак.

«Нам хацелася б пераменаў. Самі разумееце, ваш канал гэтаму адпавядае. Паболей шчасця і грошай», – кажа іншы.

«Каб спыніўся непарадак, які адбываецца ў свеце», – кажа жанчына.

«Каб мы неяк наладзілі эканоміку, і як краіна жылі самастойна. Не глядзелі ані на Захад ані на Усход. Каб выжывалі, каб ніхто не перашкаджаў. Вашаму каналу жадаю фінансавання», – выказваецца мужчына.

«Стабільнасці», – яшчэ адно папулярнае пажаданне.

Больш глядзіце у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў