У новым гіпермаркеце «Еўраопт» зрабілі дзве касы, якія будуць абслугоўваць на беларускай мове


У гандлёва-забаўляльным цэнтры «Galleria Minsk», які нядаўна адкрыўся на праспекце Пераможцаў у Менску, запрацаваў гіпермаркет «Еўраопт».Дзве касы ў краме будуць беларускамоўныя.

Вонкавае афармленне (шыльды, указальнікі і гэтак далей) выканана на трох мовах – прыярытэтная беларуская, а ўнізе інфармацыя па-расейску і па-англійску.[/vc_column_text][vc_single_image image=”410331″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410335″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410327″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410323″ img_size=”large”][vc_column_text]Апроч таго, у гандлёвай зале прадугледжаная адна каса, дзе абслугоўванне будзе весціся па-англійску, і дзве касы, дзе абслугоўваць будуць на беларускай мове. Працаўнікі, якія будуць працаваць на гэтых касах, займаліся з рэпетытарамі.

Персанал для новага гіпермаркету адбіралі шляхам кастынгу: акрамя шматлікіх гутарак, прадаўцоў тэставалі і метадам «тайнага пакупніка», ацэньваючы ўзровень добразычлівасці і лаяльнасці.

МЯ, паводле relax.by. Фота relax.by

Стужка навінаў