У новы год з Белсатам: што мы рабілі, робім і будзем рабіць


[vc_row][vc_column]



[vc_column_text]У нашага каналу вялікія дасягненні ў 2016-м і яшчэ большыя планы на 17-ы.

2016 быў звычайным годам – у Беларусі прайшлі парламенцкія выбары, якія нічога не змянілі на палітычнай сцэне, але тым не менш сталі сенсацыйнымі: у Палату прадстаўнікоў прайшлі адразу дзве незалежныя кандыдаткі – Ганны Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ.

Нягледзячы на дэкарацыйнасць беларускага парламенту, у палітычным полі зʼяўляюцца новыя твары, якіх мае права ведаць беларускі глядач – менавіта таму мы і арганізавалі перадвыбарчыя дэбаты.

«На такія праграмы ёсць попыт, бо нічога аналагічнага на беларускіх каналах няма і быць не можа», – лічыць журналістка Святлана Калінкіна, якая вяла восеньскія дэбаты ў нашым эфіры.

2016-ы быў еўрапейскім – так цёпла з Захадам Беларусь не размаўляла з канца нулявых.

2016-ы быў трагічным – загінуў Павел Шарамет, не стала Ганны Вольскай і кіраўніка моўнай службы нашага тэлеканалу Змітра Саўкі, пайшоў з жыцця паэт Ніл Гілевіч.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=1_xjfwUU8sA”][vc_column_text]У 2016-м часцяком менавіта дзякуючы «Белсату» беларусы вырашалі свае праблемы.

Якім б не быў 2016-ы, мы добра яго задакументавалі – нашыя журналісты і рэжысёры працуюць у Беларусі і па ўсім свеце, а іхныя стужкі перамагаюць у міжнародных конкурсах.

«Нашая праца ўва Украіне вельмі істотная з пункту гледжання хронікі гэтых падзеяў», – кажа дакументаліст Антось Цялежнікаў, які апошні год працуе ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе.

2016-ы стаў для «Белсату» украінскім яшчэ па адной прычыне: канал трапіў у кабельныя сеткі краіны.

На думку журналіста Яраслава Сцешыка, «Белсат» папулярны ўва Украіне, бо не залежыць ані ад унутраных палітычных раскладаў, ані ад Расеі.

Са складаным 2016-м мы развітваліся простымі словамі – у навагоднюю ноч на нашым канале адбылася прэм’ера тэлеверсіі мюзіклу «Народны альбом. 20 гадоў».

«Гэта геніяльны твор, які не звязаны з часам, – кажа Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў. – Цяпер яго можна не толькі слухаць, але і глядзець».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=NwYrSUOqzSU”][vc_column_text]Прыемнага прагляду і ўдалага 2017-га!

Ваш «Белсат»

Стужка навінаў