У Нідэрландах пачаў курсаваць першы ў свеце беспілотны прыгарадны аўтобус


WePod здольны перасоўвацца з хуткасцю да 8 кіламетраў на гадзіну. Гэта першы ў свеце транспартны сродак, якому дазволена ажыццяўляць пасажырскія перавозкі на грамадскіх дарогах без кіроўцы.

Цяперашні WePod курсуе па 200-метроваму ўчастку дарогі ў невялікім галандскім мястэчку Вагенінгене.

На распрацоўку кожнага аўтаматызаванага аўтобуса ўжо выдаткавана па 3 мільёны еўра. Транспартныя сродкі абсталяваны навігацыйнай сістэмай GPS, блокам фармавання трохмерных малюнкаў і радарам, які выкарыстоўваецца для ўспрымання навакольнага асяроддзя.

Калі аўтобусы WePod пройдуць поўную праграму выпрабаванняў, яны змогуць перамяшчацца ўжо з максімальнай хуткасцю ў 25 кіламетраў на гадзіну.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў