У Непале могуць забараніць падымацца на Эвэрэст альпіністам сталага веку


Эвэрэст

Улады Непалу разглядаюць пытанне аб увядзенні абмежавання па ўзросце для альпіністаў, якія хочуць скарыць Эвэрэст, пасля гібелі на схіле гары 85-гадоваша непальца Мін Бахадур Шэрхана.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Непальскай асацыяцыі альпінізму Анг Тшырынг, перадае «Associated Press».

Паводле яго, непальскі ўрад «сурёзна абмяркоўвае» пытанне аб усталяванні ўзроставага парогу для альпіністаў. Тшырынг заявіў пра неабходнасць абмежавання па ўзросце для альпіністаў.

«Калі б ён быў (ліміт паводле ўзросту), можна было б пазбегнуць страты жыцця», – заявіў ён.

Кіраўнік Непальскай асацыяцыі альпінізму сказаў, што яго арганізацыя будзе прасоўваць ініцыятыву па ўвядзенні абмежавання паводле ўзросту для альпіністаў да 76 гадоў.

Паводле непальскіх законаў, дазвол на скарэнне Эвэрэсту выдаецца з 16 гадоў, але самы высокі ўзроставы парог не прапісаны.

Шэрхан памёр 6 траўня ад сардэчнага прыступ падчас спробы ўзыходжання на Эвэрэст, паведаміў Тшырынг. Мужчына памёр у базавым лагеры на вышыні 5364 меты над узроўнем мора.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле AP

Глядзі таксама
Каментары