У нелегальнай гандляркі з Менску канфіскавалі 330 кілаграмаў сала і затрымалі аўта


Сала, якім нелегальна гандлявалі

У выніку пазапланавай праверкі падаткавікі канфіскавалі ў мянчанкі 330 кілаграмаў сала.

Жанчына гандлявала нелегальна, паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Менску.

Супрацоўнікі падатковай выбралі для свайго рэйду вуліцу Валгаградскую – у яе адбываецца нелегальны гандаль.

Падаткавікі і супрацоўнікі АБЭЗ Першамайскага РУУС Менску звярнулі ўвагу на мікрааўтобус. З аўта прадавалі каўбасу, сала і іншыя мясныя вырабы.

«Набылі кілаграм свінога бочка за 10 рублёў. Аднак, пасля таго як разлічыліся, жанчына-гандлярка не змагла прад’явіць неабходную дакументацыю на прадукцыю. Крыху пазней высветлілася: у сакавіку 2017 года яна ўжо атрымлівала папярэджанне за аналагічнае правапарушэнне», – распавялі падаткавікі пра кантрольны закуп.

У выніку ў мянчанкі канфіскавалі 330 кілаграмаў прадукцыі на 3,3 тыс. рублёў. На аўта коштам 8 тыс. рублёў наклалі арышт.

Падобныя праверкі адбыліся і на сталічных вуліцах Дуніна-Марцінкевіча і Прытыцкага. У нелегальных гандляроў канфіскавалі прадукцыю, а таксама наклалі арышт на аўта.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Глядзі таксама
Каментары