У некаторых рэгіёнах Расеі ўвялі часовы мараторый на аборты


Рэгіянальныя Міністэрства аховы здароўя і адміністрацыі радзільняў у шэрагу суб’ектаў Расейскай Федэрацыі абвясцілі часовы мараторый на правядзенне аперацый па перапыненні цяжарнасці. Яны тлумачаць гэта ўдзелам у акцыі «Падары мне жыццё!»

Акцыю на працягу некалькіх гадоў праводзіць Фонд сацыяльна-культурных ініцыятыў, прэзідэнтам якога зʼяўляецца жонка расейскага прэмʼера Святлана Мядзведзева.

Па дадзеных газеты «Коммерсант», у прыватнасці, у Прыморскім краі забарона дзейнічала з 31 ліпеня па 3 жніўня, у Разанскай вобласці ён быў уведзены на перыяд з 9 па 15 ліпеня.

Міністэрства аховы здароўя Расеі заявіла, што не ўводзіла ніякіх абмежаванняў на правядзенне абортаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў