У некаторых раёнах Беларусі забаранілі наведваць лясы


У Беларусі захоўваецца вялікая небяспека лясных пажараў

Праз небяспеку пажараў у шэрагу раёнаў пачала дзейнічаць забарона на наведванне лясоў.

Пра гэта 6 ліпеня паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Мінсельгасу Мікалай Юрэвіч.

Забарона будзе дзейнічаць у 3 з 16 раёнах Берасцейскай вобласці (Пінскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі), у 18 з 21 раёнах Гомельскай вобласці (Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Хойніцкі, Петрыкаўскі і Чачэрскі), у 4 з 21 раёнах Магілёўскай вобласці (Клічаўскі, Кіраўскі, Касцюковіцкі і Асіповіцкі), а таксама ў адным раёне Менскай вобласці – Салігорскім.

Паводле Юрэвіч, паводле стану на 6 ліпеня ў лясной гаспадарцы зарэгістравана 155 лясных пажараў на плошчы каля 90 га. Але колькасць пажараў і плошча, якую яны ахапілі, – значна меншыя ў параўнанні з мінулым годам.

Чыноўнік кажа, што з пачатку пажаранебяспечнага сезону 2016 года дзяржаўная лясная ахова правяла звыш за 1,5 тыс. рэйдаў, за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці больш за 130 парушальнікаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН, фотаздымак pixabay.com

Стужка навінаў