У Наваполацку былы палітвязень Андрэй Гайдукоў правёў акцыю – без затрымання


Актывіст аргкамітэту БХД Андрэй Гайдукоў 16 лістапада правёў у Наваполацку акцыю салідарнасці са зніклымі беларускімі палітыкамі.

Былы палітычны зняволены вывесіў партрэты Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Мінакам было раздадзена больш за 100 улётак з цытаваннем закліку Мікалая Статкевіча прыйсці на акцыю памяці 24 лістапада ў Менску каля будынкаў МУС і ЦВК, падае Bchd.info.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39291″ img_size=”large”][vc_single_image image=”39287″ img_size=”large”][vc_single_image image=”39283″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Акцыя завяршылася без затрыманняў. «У канцы акцыі падышоў чалавек у цывільным, які прадставіўся супрацоўнікам выканкаму. Атрымаўшы копію ўлёткі, ён сышоў. Усе матэрыялы раздадзеныя», – адзначыў Андрэй Гайдукоў.

Працаўніка заводу «Нафтан» Андрэя Гайдукова арыштавалі ў лістападзе 2012 года. Паводле версіі следства і абвінавачання – падчас спробы закласці тайнік са звесткамі, якія маглі б зацікавіць замежныя спецслужбы. Спачатку яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, пасля перакваліфікавалі абвінавачанне і судзілі за намер усталяваць супрацу са спецыяльнаю службай, органам бяспекі ці выведкавым органам замежнай дзяржавы. Праваабаронцы назвалі прысуд палітычна матываваным, а віну асуджанага – недаказанаю. На думку назіральнікаў, прычынаю зняволення Гайдукова стала ягоная грамадская актыўнасць. У прыватнасці, спроба заснавання моладзевага аб’яднання інтэлектуалаў як альтэрнатывы БРСМ. Гайдукова вызвалілі ў траўні 2014 года.

МЯ, паводле bchd.info

Стужка навінаў