У навагоднюю ноч менскае метро будзе працаваць да 4-й раніцы. Наземны транспарт – да 5-й


Станцыі «Няміга», «Купалаўская» (выхад да пр. Незалежнасці), «Кастрычніцкая» і «Фрунзенская» зачыняцца а 4:15, астатнія – а 4:00.

Метрапалітэн адновіць працу а 5:30.

Наземны транспарт у Менску будзе працаваць да 5:00.

Праца адновіцца а 6:00.

У навагоднюю ноч у сталіцы будуць працаваць 26 гарадскіх аўтобусных, 10 тралейбусных, 2 трамвайных і 3 прыгарадныя маршруты. Інтэрвал руху транспарту ў раёне масавых гулянняў 10-30 хвілінаў.

31 снежня цягнікі метро будуць хадзіць паводле раскладу працоўных дзён. Інтэрвал руху складзе 2-8 хвілінаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары