У навагоднюю ноч менчукі пабачаць 15-хвілінны феерверк


Навагодняе піратэхнічнае шоу ў сталіцы будзе цягнуцца 15 хвілінаў.

Пра гэта сёння паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму Аляксандр Шастакоў.

Галоўнай святочнай пляцоўкай у навагоднюю ноч стане тэрыторыя ля Палацу спорту. Святочная праграма будзе доўжыцца да 4-й гадзіны раніцы. Адбудзецца канцэрт і піратэхнічнае шоу, запланаванае на 01:30.

На 23 снежня ў Менску запланаванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. У мерапрыемстве, маршрут якога ўключае праспект Незалежнасці, вуліцу Леніна і праспект Пераможцаў, возьмуць удзел больш за 800 казачных персанажаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў