У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны паказваюць беларускія рэліквіі. Фота

photo

17 лютага ў Кіеве адкрылася выстава «Украінскі Усход».

Выстава зʼяўляецца другім па ліку праектам Нацыянальнага музею гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне, які прысвечаны ўзброенаму канфлікту ва ўсходняй Украіне. Частка выставы прысвечаная ўдзелу замежных грамадзянаў у абароне Украіны.

У экспазіцыі ёсць і рэліквіі байцоў Тактычнай групы «Беларусь»: бел-чырвона-белы сцяг пад якім беларусы баранілі Пяскі побач з Данецкім аэрапортам, бронекамізэлька Алеся Чаркашына, які быў паранены 10 жніўня 2015 году ў баі і памёр 28 жніўня ў шпіталі, каска Віталя Ціліжэнкі, украінца, аднаго з заснавальнікаў Тактычнай групы «Беларусь», які загінуў 10 жніўня 2015 году ў баі, баявыя шаўроны беларускіх добраахвотнікаў.

Выстава складаецца з тысячаў экспанатаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары