«У натоўпе жыць прасцей»: Лявон Вольскі прадставіў новую песню. Аудыё


Лявон Вольскі прадставіў песню «Гэй!» – энергічны першы сінгл з новага альбома «Псіхасаматыка», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 3 снежня ў Вільні.

Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы. Віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна. Пакрокавая інструкцыя тут

Сродкі на запіс новага альбому збіраліся праз краудфандынгавыя платформы. Саундпрадусарам новай плыты стаў Снорэ Бергеруд, які працаваў над папярэдняй плытай.  Ягоны ўдзел для Лявона быў прынцыповым: злое, цвёрдае гучанне «Грамадазнаўства», паводле Вольгскага, – заслуга менавіта нарвежца.

За візуальны шэраг будзе адказваць Мацей Сабураў, аўтара кліпа на песню «А хто там ідзе?».

Разам з Лявонам і Бергерудам на сцэну выйдуць бубнач Сіндрэ Скэйе, гітарыст Бьёрн Холмслэнд і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч – то бок, каманда, што працавала над папярэднім альбомам.



Квіткі: 65 рублёў (танцпол), 77 рублёў (балкон, стаячы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам).

Продаж квіткоў без камісіі: «Пламбір ТВ», г. Менск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб. 32.

Продаж: на сайце і ў касах kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Адрас пляцоўкі: Вільня, вул. Svitrigailos, 29.

Пачатак: 20.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: (029) 622 57 20, (025) 526 84 14.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў