«У нас свідравіна, а ў вас навука»: Што Лукашэнка прапанаваў Узбекістану, і што пачуў у адказ?


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Ташкент на перамовы з прэзідэнтам Узбекістану Шаўкатам Мірзіёевым.

«Я прыехаў сюды, каб падзякаваць вам за стаўленне да Беларусі і беларусаў, якое сёння вы прышчапляеце ўзбекскаму народу. Мы сапраўды вельмі падобныя, перш за ўсё сваёй працавітасцю. Калі б мы навучыліся гандляваць, як узбекі, прадстаўляць тавар, які вырабляе, мы былі б у два разы багацейшыя», – заявіў падчас сустрэчы з узбекскім лідарам Аляксандр Лукашэнка.

Што Лукашэнка прапанаваў Узбекістану, і што пачуў у адказ?

Падчас сустрэчы Лукашэнка прапанаваў пабудаваць побач з Палацам Незалежнасці ў Менску амбасаду.

«Вы адкрылі ў нас амбасаду. Гэта сведчыць, што вы не лічыце нас далёкімі людзьмі, якія жывуць за тысячы кіламетраў. Мы блізкія людзі. І мы падбярэм самае добрае месца насупраць Палацу Незалежнасці, калі вы рызыкняце ва ўзбекскім стылі прыгожую амбасаду, як вы будуеце тут палацы», – сказаў Лукашэнка.

І перанесці ва Узбекістан беларускія прадпрыемствы.

«Мы перанясем ва Узбекістан прадпрыемствы, навучым людзей таму, што мы ўмеем. У нас ёсць досвед. Мы ў далёкай Венесуэле так працавалі, а тут жа побач са сваймі людзьмі. Калі вас будзе нешта цікавіць – калі ласка, мы гэта зробім», – прапанаваў кіраўнік Беларусі.

Мізіёеў прапанаваў Беларусі супрацу ў перапрацоўцы ўзбекскай бавоўны.

«У вас вельмі сур’ёзныя тэхналогіі ў перапрацоўчай галіне. У нас ёсць бавоўна. Чаму мы не можам яе разам перапрацоўваць і вывозіць у краіны Еўропы? Што нам замінае? Нічога. Гэта працоўныя месцы і ў нас, і ў вас. Вашы тэхналогіі – наша бавоўна», – сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Удзел у распрацоўцы нафтавых радовішчаў.

«Тая ж нафтагазавая галіна. У вас навука развіваецца, а ў нас ёсць свідравіны», – дадаў Мірзіёеў.

Таксама Мірзіёеў парасіў Лукашэнку адкрыць ва Узбекістане некалькі філіялаў беларускіх ВНУ і ставарыць супольны сельскагаспадарчы «кластэр».

Шаўкат Мірзіёеў перамог на прэзідэнцкіх выбарах у 2016 годзе, якія былі прызначаныя пасля смерці Іслама Карымава. Папярэднік Мірзіёева кіраваў краінаю з 1989 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Стужка навінаў