У мячэці Кўэбэку ўчынілі страляніну, ёсць ахвяры


У выніку ўзброенага нападу на мячэць Ісламскага культурнага цэнтру ў канадскім Кўэбэку ёсць загінулыя.

Былі забітыя восем асобаў, яшчэ восем – параненыя, як паведамляе «Reuters». Напад адбыўся падчас вечаровай малітвы ў нядзелю 29 студзеня. Канадскі прэмʼер-міністр назваў здарэнне «тэрарыстычнай атакай на мусульманаў».

Паліцыя заявіла, што двое падазраваных былі арыштаваныя, аднак іншых дэталяў таго, што стала прычынай «тэракту» не падала, адзначыўшы, што расследаванне толькі пачалося.

Першапачаткова кіраўнік Ісламскага культурнага цэнтру Махамед Янгі адзначыў, што ў выніку страляніны былі забітыя пяць асобаў, а відавочца адзначыў, што да трох узброеных баевікоў абстралялі каля 40 асобаў унутры будынку.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Reuters», фотаздымкі Reuters, Mathieu Belanger/ Forum

Стужка навінаў