У МУС распавялі, колькі злачынстваў здзейснілі замежнікі, якія прыехалі па бязвізу


Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ, што за 1,5 гады зафіксавана толькі два выпадкі, калі замежнікі, якія прыязджалі ў Беларусь па бязвізу, прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Усяго на сённяшні дзень бязвізам скарысталіся 140 000 замежнікаў.

Таксама сустракаліся выпадкі прыцягнення замежнікаў да адміністратыўнай адказнасці (у асноўным, гэта правапарушэнні, звязаныя з распіццём алкагольных напояў). Аднак, паводле Бягуна, правапарушальнікамі аказалася не больш за 1% замежнікаў.

Бягун нагадаў, што на працягу 5 дзён замежнікі, якія прыязджаюць па бязвізу, абавязаны зарэгістравацца ў органах унутраных справаў. «Акрамя таго, за замежніка рэгістрацыю ажыццяўляюць аграсядзібы, гатэлі або тыя арганізацыі, якія ўпаўнаважаны на правядзенне гэтай працэдуры. Таксама мы ўнеслі адпаведныя прапанову аб тым, каб перайсці на працэдуру рэгістрацыі праз інтэрнэт. Думаю, што з наступнага года такая паслуга ўжо будзе рэалізавана для замежнікаў, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі», – сказаў ён.

Нагадаем, 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога тэрмін бязвізавага знаходжання замежнікаў у Беларусі павялічаны да 30 содняў пры ўмове ўезду і выезду праз аэрапорт Менск.

ІІ, belsat.eu, паводле АНТ

Стужка навінаў