У МУС патлумачылі, ці можна ўязджаць у Беларусь па дакументах ДНР і ЛНР


Дакументы, выдадзеныя ў «Данецкай народнай рэспубліцы» і ў «Луганскай народнай рэспубліцы» на тэрыторыі нашай краіны несапраўдныя, гаворыцца на сайце міліцэйскага ведамства. Але ёсць адна агаворка.

А менавіта: большасць грамадзянаў, якія прадʼяўляюць дакументы ДНР і ЛНР, падпадаюць па дзеянне Указу кіраўніка Беларусі ад 30.08.2014 N 420 «Аб знаходжанні грамадзянаў Украіны ў Рэспубліцы Беларусь». Згодна з указам, названыя грамадзяне вызваляюцца ад прадастаўлення некаторых дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб выдачы дазволу на пражыванне ў Беларусі.

«Такім чынам, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі грамадзянаў па праязных дакументах ДНР і ЛНР органамі ўнутраных справаў на першапачатковы этапе праводзіцца працэдура ідэнтыфікацыі асобы, пасля чаго ў індывідуальным парадку, у залежнасці ад жыццёвай сітуацыі, прымаецца рашэнне пра магчымасць далейшага знаходжання ў Беларусі», – гаворыцца ў каментары МУС.

18 лютага прэзідэнт Расеі сваім указам прызнаў сапраўднымі пашпарты ДНР і ЛНР. Такая мера ўводзіцца як часовая, «да ўрэгулявання канфлікту на Данбасе».

Праз некалькі дзён пасля гэтага ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі заявілі, што ўезд у нашую краіну па дакументах ДНР і ЛНР немагчымы.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары