У Мсціславе перамаглі Тэўтонскі ордэн і спалілі замак


[/vc_column_text][vc_column_text]Правядзенне ў гэтым годзе традыцыйнага «Рыцарскага фэсту. Мсціслаў-2016» на Замкавай гары ў горадзе з багатай вайсковай гісторыяй было перанесенае на пазнейшы час невыпадкова.

Напрыканцы верасня напярэдадні абласнога фэстывалю-кірмашу «Дажынкі» закончылася аднаўляльная будоўля драўляных абарончых будынкаў і ўмацаванняў у стылі колішняга мсціслаўскага драўлянага замку, і фэст упершыню адбыўся не на пустой замкавай гары, а ў сценах амаль сапраўднага замку.

Двухдзённая праграма фэсту ўключала не толькі традыцыйныя відовішчныя адзіночныя ды масавыя рыцарскія баі, коннае шоу, спаборніцтвы, майстар-класы лучнікаў, спектаклі, фаер-шоу і сцяг-шоу, а таксама музычныя канцэрты, ды нават тэатралізаваны штурм з падпалам замку.

Асабліва да спадобы гасцям фэсту прыйшлося інтэрактыўнае коннае прадстаўленне «Пад харугвамі Вялікага Княства», падчас якога коннае і пешае войска на чале з князем ВКЛ Вітаўтам набрала з гледачоў сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, уступіла ў бой і перамагло Тэўтонскі ордэн.

belsat.eu

Стужка навінаў