У Мінпрацы сцвярджаюць, што колькасць вакансіяў расце, а беспрацоўных – зніжаецца


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамляюць, што колькасць беспрацоўных у Беларусі змяншаецца чацвёрты месяц запар.

Паводле дадзеных міністэрства, дзяржаўная служба занятасці атрымала інфармацыю пра наяўнасць па стане на 1 верасня гэтага года 37,4 тыс. працоўных месцаў. Гэта прыкладна на траціну больш у параўнанні з колькасцю вакансіяў год таму.

Чытайце таксама >>> Рэпартаж з пасёлку Зарэчча, які называюць мястэчкам беспрацоўных

Разам з тым дзяржслужба занятасці паведамляе, што сёлета 1 верасня было зарэгістравана 42,5 тыс. беспрацоўных – на 7,1 % менш, чым было год таму.

У той жа час згодна з даследаваннем арганізацыі «Case Research», кожны дзень у Беларусі зʼяўляецца ў сярэднім 650 новых беспрацоўных. Даследнікі налічылі ў Беларусі 4,4 млн асобаў, якія маюць працу, – гэта на 300 тыс. менш, калі параўноўваць з 2009 годам.

НМ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў