У Мінабароны Украіны абверглі прыналежнасць Паўла Шаройкі да органаў выведкі


Ілюстратыўнае фота УНІАН

У Міністэрстве абароны Украіны абверглі інфармацыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі аб тым, што затрыманы карэспандэнт «Украінскага радыё» Павел Шаройка пад прыкрыццём журналісцкай дзейнасці працаваў на ўкраінскую выведку.

«Сапраўды, Паўло Шаройка раней быў вайсковаслужбоўцам, але апошнім часам ён працаваў журналістам і да органаў выведкі ня мае ніякага дачынення», – цытуе Радыё Свабода прадстаўніка Міністэрства абароны Ўкраіны.

Паводле заявы КДБ, якая прагучала сёння на брыфінгу ў Менску, журналіст, уласны карэспандэнт «Украінскага Радыё» Павел Шаройка абвінавачаны ў шпіянажы паводле арт. 358 КК Беларусі. Пры гэтым, паводле спецслужбы, былі знойдзены «пераканаўчыя доказы» шпіёнскай дзейнасці ўкраінца.

Акрамя Шаройкі, КДБ затрыманы грамадзянін Беларусі, імя якога пакуль не называецца. Яму прад’яўленая абвінавачванне ў «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК РБ).

Як раней распавёў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў», народны дэпутат Украіны Дзмітры Тымчук, з Шаройкай зладзілі правакацыю з удзелам карэспандэнта расейскага тэлеканалу НТВ. Паводле «ІС», Шаройку падкінулі фейкавыя дакументы аб будучай агрэсіі Расеі з тэрыторыі Беларусі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары