У Мінабароны распавялі пра наезд БМП на аўто


Міністэрства абароны Беларусі апублікавала кароткую інфармацыю з сувязі з рэзанансным выпадкам на ўскрайку Горадні, калі БМП раздушыў легкавы аўтамабіль.

Як удакладняе ведамства, інцыдэнт адбыўся 22 чэрвеня прыкладна ў 16.30. каля вёскі Ласосна.

«Механік-кіроўца баявой машыны пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калоны вайсковай тэхнікі, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з легкавым аўтамабілем. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўцу аўтамабіля аказана дапамога, пагрозы для яго жыцця няма», – падкрэсліваецца ў паведамленні.

У Мінабароны адзначаюць, што цяпер у прычынах ДТЗ разбіраюцца прадстаўнікі ДАІ.

«Пакрыццё шкоды, нанесенай у выніку ДТЗ, будзе арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам», – дадалі ў ведамстве.

Нагадаем, учора на ўскрайку Горадні падчас павароту калоны вайсковай тэхнікі адна з бронемашынаў выехала на сустрэчную паласу і фактычна раздушыла легкавы аўтамабіль «Фальксваген». Кіроўца аўто цудам застаўся ў жывых.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў