У метрапалітэне Мехіка з сексуальнымі дамаганнямі вырашылі змагацца пры дапамозе сядзенняў з чэлесам


«Нязручныя месцы толькі для мужчын» зʼявіліся ў метро мексіканскай сталіцы з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да сэксуальных дамаганняў мужчын у грамадскім транспарце.

Арганізатары акцыі ў адным з вагонаў усталявалі рэльефнае сядзенне, якое нагадвае мужчынскі торс. На падлозе каля гэтых месцаў напісана, што гэта нязручнасць нішто ў параўнанні з сексуальным гвалтам.

Апытанне паказала, што з падобным сутыкаліся 65% жыхарак Мехіка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў