Хапун у месцы збору рэчаў для арыштаваных. Усіх затрыманых будуць судзіць за хуліганства

video

Фота: spring96.org

Наўпроставую трансляцыю ў «Facebookʼу» вёў журналіст Алесь Залеўскі.

25 сакавіка, 10:50 Адбываюцца суды над затрыманымі. Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, ім даюць ад 10 да 14 содняў за дробнае хуліганства.  

Спачатку ў людзей, якія прыйшлі на вул. Фабрыцыўса 4 у Менску, праверылі дакументы. Паводле міліцыянтаў, у звязку са злачынствам. Міліцыянты і людзі ў цывільным нічога не патлумачылі.

23:20 Усіх затрыманых (9 асобаў) будуць судзіць за дробнае хуліганства.

22:30 Складзены пратакол на Уладзіміра Валодзіна (арт. 17.1 – дробнае хуліганства).

21:00 Людзі прыходзяць з перадачкамі для арыштаваных. У офісе БПЗ нікога няма.

20:00 Усіх журналістаў адпусцілі. Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РАУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

19:19 Журналіста «Белсату» Алеся Залеўскага адпусцілі. «Астаніх афармляюць», – напісаў Залеўскі ў «Facebookʼу».

18:35 Сярод затрыманых украінская журналістка Крысціна Бэрдынскіх з выдання «Новое время» і рэпарцёр Галівер Краг з «France24».

18:30 Людзей трымаюць у бусіках каля РАУС. Ніхто не дае ніякіх тлумачэнняў. Сярод затрыманых Максім Жбанкоў і Уладзімір Валодзін, Надзея Немік, Хрысціна Чарняўская, Галіна Абакунчык.

18:25 Усіх (13-15 асобаў) вязуць у Маскоўскі РАУС.

Родныя і сябры і ўсе неабыякавыя да лёсу затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Менску 15 сакавіка, а таксама асуджаных на суткі, абвясцілі адкрыты збор у дапамогу арыштаваным, які распачаўся ў офісе Беларускай партыі Зялёныя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары