У Менску знойдзенае цела гендырэктара УП «Кінавідэапракат» Юрыя Чачукевіча


У Менску на праспекце Дзяржынскага было знойдзена цела генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» і дэпутата Менгарсавету Юрыя Чачукевіча.

«Упраўленнем следчага камітэту па Менску праводзіцца праверка па факце смерці мужчыны, цела якога сёння раніцай было знойдзена ў двары дому на праспекце Дзяржынскага з прыкметамі падзення з вышыні. Цяпер працягваецца агляд месца здарэння сумесна з супрацоўнікамі ГУУС і Упраўлення ГКСЭ па Менску», – паведаміла ў сваім Фэйсбуку прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Чачукевіч узначаліў «Кінавідэапракат» 1 снежня 2016 году.  Да гэтага ён займаў розныя пасады ў БРСМ – у тым ліку быў першым сакратаром Менскага гарадскога камітэту арганізацыі.

 

КА, belsat.eu; фота – Фэйсбук

Стужка навінаў