У Менску знайшлі забітую дзяўчыну


Побач з адным з карпусоў эканамічнага ўніверсітэту ў Менску знайшлі цела дзяўчыны.

Адміністрацыя ўстановы просіць студэнтаў быць пільнымі – адпаведныя абвесткі яны пабачылі ў сценах універсітэту 6 кастрычніка.

Паведамляецца, што нібыта ў ноч з 5 на 6 кастрычніка адбылося забойства дзяўчыны «на канале каля БДЭУ». Мяркуючы па ўсім, гаворка аб корпусе № 4 на Партызанскім праспекце, дзе побач ёсць вадаём. Здымак абʼявы студэнты публікуюць у сацсетках.

У Следчым камітэце Беларусі пацвердзілі, што ў Заводскім раёне Менску знайшлі цела 23-гадовай дзяўчыны. Па дадзеным факце зараз праводзяцца следча-аператыўныя мерапрыемствы.

«Падставаў для апасенняў грамадзянаў за сваю бяспеку няма. Супрацоўнікамі міліцыі, а таксама следчымі цяпер праводзіцца актыўная праца па выкрыцці асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства. У гэтай сувязі на дадзены момант гэта вычарпальная інфармацыя аб тым, што здарылася», – заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў