У Менску знайшлі стокілаграмовую савецкую авіябомбу


Фота: МУС РБ

На вуліцы Вербная падчас будаўнічых работ знайшлі стокілаграмовую бомбу, паведамляе belta.by.

Экскаватар зламаў каўшом хваставую частку бомбы, але дзякуючы шчасліваму збегу абставінаў ён не выбухнуў. Будаўнікоў эвакуявалі.

Сапёрна-піратэхнічная група, якая прыбыла на месца здарэння высветліла, што гэта савецкая авіябомба ФАБ-100. Небяспечную знаходку вывезлі на палігон і знішчылі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў