У Менску зладзяць забег у валёнках. За кожны пераадолены кіламетр заплаціць velcom


Спаборніцтвы пройдуць 7 лютага ў парку «Dreamland» з 15:00 да 16:00, паведамляе belta.by. Першыя 50 бегуноў, якія пройдуць рэгістрацыю, бясплатна атрымаюць валёнкі, якія змогуць пакінуць сабе пасля фінішу.

Дыстанцыя для забегу складзе 1 кіламетр.

З 9 па 11 лютага ў Менску пройдуць «Зімовыя бегавыя гульні: #velcombegom» з забегамі ў красоўках, на каньках, на лыжах і нават на трэнажорах.

Удзельнікі гульняў дапамогуць дзецям з інваліднасцю – кожны пераадолены кіламетр дыстанцыі кампанія velcom перавядзе ў рублі. Сабраныя сродкі пойдуць у Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку і ў Маладзечанскую санаторную школу-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў