У Менску ўжо пачалі мантаваць гарадскія ялінкі на Новы год


У беларускай сталіцы пачаўся мантаж ёлачных канструкцыяў да навагодніх святаў.

Дзіўна цёплае для лістапада надвор’е не ўнесла зменаў у каляндар сталічных службаў, адказных за падрыхтоўку да Калядаў і Новага года, падае interfax.by.

Каркас адной з першых у цяперашнім сезоне ялінак з’явіўся каля «Чыжоўка-Арэны».

Мінулаю зімою Менск упрыгожылі больш як дзесяццю вялікімі ёлачнымі канструкцыямі. Ялінку на Кастрычніцкай плошчы летась пачалі ўсталёўваць 2 снежня і збіралі цягам цэлага працоўнага тыдня.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары