У Менску жанчына выскачыла з кватэры на 7 паверсе, у якой здарыўся пажар


Здарэнне адбылося 25 снежня ў шматпавярховіку на праспекце Пушкіна ў Менску. Загарэлася маёмасць у адным з пакояў 2-х пакаёвай кватэры, з выхадам пажару на балкон.

На зямлі каля балкону на ўзроўні кватэры, у якой здарыўся пажар, знайшлі жанчыну. Са шматлікімі траўмамі, атручваннем прадуктамі гарэння і апёкамі рознай ступені цяжкасці яе перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Выглядае на тое, што жанчына выскачыла з балкону.

Яшчэ двое жыхароў кватэры, 36-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына, самастойна выйшлі з кватэры. Іх шпіталізавалі.

Агулам ратавальнікі эвакуявалі 9 асобаў.

Цяпер высвятляюць прычыны ўзгарання.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў