У Менску збяруцца лідары дзяржаваў АДКБ


Прэзідэнты краін – удзельніц АДКБ збяруцца на чарговую сесію Савета калектыўнай бяспекі да канца 2017 года ў сталіцы Беларусі.

«Гэтае мерапрыемства плануецца правесці ў Менску бліжэй да канца году», – паведаміў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Сёння ў Менску адбылося пасяджэнне кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АДКБ. З кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў сустрэўся і Аляксандр Лукашэнка.

У АДКБ уваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары