Затрыманых анархістаў адпусцілі з РУУС


Чакалася, што сёння адбудзецца суд, аднак пасля падпісання пратаколаў Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову выпусцілі з пастарунку.

Анархістаў Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову міліцыянты а 14-й гадзіне каля станцыі метро «Пушкінская» у Менску. Пра гэта паведаміла правабарончы цэнтр «Вясна».

Міліцыянты заявілі, што Рабкова і Жаромскі «падобныя да людзей, якія расклейвалі налепкі».

Анархісты паспелі патэлефанаваць праваабаронцам адразу пасля затрымання, знаходзячыся ў міліцэйскай машыне. Анархістаў даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёну і, паводле іх слоў, складаюць пратаколы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэр’ялаў.

КА

Стужка навінаў