У Менску затрымалі прыхільніка «расейскага свету», які выкладаў ідэалогію ў БДУІР


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”405776″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Гісторык Юрый Паўлавец быў затрыманы 6 снежня, паведамляе «Беларускі партызан».

Паўлавец працаваў дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), дзе выкладаў паліталогію і ідэалогію беларускай дзяржавы. 37-гадовы нарадзінец Жодзіна меў радыкальныя прарасейскія погляды, піша інтэрнэт-выданне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”405801″ img_size=”large”][vc_column_text]Юрый Паўлавец пісаў артыкулы для «Рэгнум», «Западная Русь», «Руспраўда», eadaily.com, 4esnok.by.

[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Юрый Паўлавец таксама крытыкаваў беларускія ўлады за тое, што яны спрыяюць «нацыяналізму», а таксама гатовыя прадаць краіну ў абмен на заходнія крэдыты.

Паводле непацверджанай інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Распальванне міжнацыянальнай варожасці».[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Сяргей Кабаковіч паведаміў nn.by, што пакуль не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю.

У БДУІРы таксама не валодаюць інфармацыяй аб затрыманні Паўлаўца.

Апошні пост у сваім «Facebookʼу» гісторык апублікаваў 5 снежня.

ЮВ, belsat.eu, паводле belaruspartisan.org

Стужка навінаў