Фотакарэспандэнта Уладзя Грыдзіна выклікаюць у пастарунак


Фотакарэспандэнта затрымалі ў судзе Завадскога раёна Менску, у якім адбываецца працэс над сынам вядомага беларускага чыноўніка Дзянісам Замяталіным. Пасля адпусцілі, а цяпер з ім, нібыта, хоча пагаварыць кіраўнік Завадскага РУУС.

Абноўлена.

«Мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта сфатаграфаваў канвой. Але гэтага не было, я зрабіў толькі некалькі кантрольных кадраў у залі, там яшчэ нават не пачалося паседжанне на той момант», – распавёў «Еўрарадыё» Уладзь Грыдзін.

Цяпер міліцыянты настойліва яму назваоньваюць і просяць вярнуцца ў РУУС. Нібыта, з ім асобна хоча пагаварыць кіраўнік. Зараз фотакарэспандэнт вырашае, ці вернецца ў міліцыю.

«Грыдзіна затрымалі пасля таго, як ён увайшоў у залю, дзе павінен быў праходзіць працэс, і зрабіў некалькі здымкаў. Я не паспеў з ім пагаварыць, але чуў, як міліцыянты казалі яму, што любая здымка забароненая. Хаця ён фатаграфаваў да пачатку працэсу», – распавёў БелаПАН карэспандэнт «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч.

Па словах Груздзіловіча, Уладзя Грыдзіна вывелі з будынку суда.

Нейкі час фотакарэспандэнт знаходзіўся ў Завадскім РАУС сталіцы, але неўзабаве яго адпусцілі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў